We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.
/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Вось ты стаіш на краю і весь сусвет на далонях маіх вецер у твар, шле праменні вясны ўзбуджаецца настрой і хочацца плыць на ўсіх ветразях наўпрост свайму лёсу ў гэтым лесе я давяраю ўпэўнена што радасць і шчасце навокал заўсёды ёсць ёсць заўсёды заўсёды ёсць Мы твае сябры ты ніколі не будзеш адзін зноў Надзея на лепшае як налепка на тваім лэптопе мы абдымаемся мы плачам разам мы гэта нешта большае чым 1+1 у полі лічбавых тэхналогій самотна знікнуць у ніколі хай сабе і так але гэты час гэтая хвіліна гэта тое што мы адчуваем яднанне ў рауках адзіных Мы твае сябры ты ніколі не будзеш адзін зноў Расплюшчы вочы, прачніся, сябра, на вуліцы вясна ці што заўгодна мы вандруем па хвалях успамінаў добрых поўны наперад погляд за гарызонт твой самалёт адківае цень і няма нават цыгарэт танцы і спорт музыка і мары здзяйсняюцца зараз здзяйсняюцца зараз кожнае слова на правільным месцы кожнае слова кранае за сэрца кранае за сэрца цябе і мяне Мы твае сябры ты ніколі не будзеш адзін зноў
2.
Дзіма: Люты люты. Нуль Ф два. Самы час чароўна пераўтвараць Чарнавік у чыставік Уіка-уіка-уік. Энд. Сёння нядзеля адзін дзень люты. Запланавалі і каламуцім. У доўгую шуфляду ня лезуць мары: Кайрас — гэта зараза, Кайрас — гэта зараз. Крок за дваццаць, рукі ў брукі. Мне падпявае Дэн з Брукліна разам з Цяпіным Андрэем на пару: Кайрас — гэта зараза, Кайрас — гэта зараз. Dan Bonjour, Hola, Priveet, Hello First name Dan last name Costello And I didn’t ever watch Interstellar I’m a long way away from a two timing fella My heart crashes like the roubble the ruple Tick Tock Time check I think I’m hearing double I’m sweating hard beats like a Batman KaPow Kairos is a sickness Kairos is now Bing Bang banjo sounds in the dark Like Lucky Louie night twang drop a falling star. It’s amusing confusing and I don't know how. Kairos is a sickness Kairos is now Андрэй Цікі-так-так, цікі-цікі-так-так. Хронас адмярае час, колькі адведзена для нас ведаць бы. Толькі так-так. Толькі так. Пераўтварай чарнавік у чыставік. Толькі так. Яў. Толькі так. Толькі так-так. Не лічу я гадзін да зарплаты. Л'ю павольна кіпяток на гарбату. Кажуць з зімой развітваемся гэтай ноччу. Аловак, ліст паперы, я з арбіты сыходжу. Рука быццам сама зараз малюе сюжэты. Гэта Кайрас ва ўласці — ні да чаго тут сакрэты. Гукавая вална з каларытам асабістым. international style. Baby hasta la vista. Дзіма: Люты люты. Нуль Ф два. Самы час чароўна пераўтвараць Чарнавік у чыставік Уіка-уіка-уік. Энд. На наступны дзень пані Хіда, пані Дзелак. Зеллем па хібах. Перфекцыянізм п’е піва ў бары: Кайрас — гэта зараза, Кайрас — гэта зараз. А Хронас гэта твае восем гадзін ад званка да званка мосцік, калі робяць працоўныя сур’ёзныя твары: Кайрас — гэта зараза, Кайрас — гэта зараз.
3.
Звычайная раніца: бледна-шэрая каша, усё той жа горад і той жа пейзаж. За вакном халадэча і можа падацца, што няма перспектывы, але чамусьці я адчуваю сябе шчаслівым. Проста шчаслівым. Хаця фройнд-лента, жж і фэйсбук, газеты, радыё, тэлевізар. Чуткі, плёткі, заробак і курс валют. І хэштэг пра нешта не тое занадта блізка. У нас няма лепшага часу і лепшай краіны таксама не будзе. Аптымістычнае “потым” пераўтвараецца ў “ніколі”. Ёсць толькі гэтая навальніца і гэтае наваколле. Рэчаіснасць гэта выбар, пад якім вуглом на яе глядзець. Збегчы ў лес і спаліць усю гэтую (бляха) жэсць. Во будзе прыгажосць. Вядома, не трэба лётаць у акулярах аблоках ружовых, бо чорнае гэта чорнае, а не абедзьве белыя. Не хапайся за вілы ці ружжо. На кожным паверсе вертыкалі ўлады і падпарадкавання ўсе згодны, калі можна незаўважна парушыць закон і не працаваць і быць, як Гамер Сімпсан. Проста рабіць выгляд і мець добрую крэдытную гісторыю і да наступнага дня заробку. Усім хопіць на шкваркі — дзябёлы кабанчык накорміць маладзёнаў.
4.
Самы сур'ёзны чалавек на зямлі — монабрывя. Монабровы танчаць, монабровы смяюцца, але не ён але не ён, бо ён бо ён бо ён Самы сур'ёзны чалавек на зямлі — монабрывя.
5.
І вось новы ранак, як рамонак пахне на ўсю Іванаўскую. Не, проста прыемна пахне. Такі пах. Пах-пах. Так пахне надзея. Быццам тая зіма ў дзевятым (класе), калі закахаўся і пешшу дахаты вяртаўся з Паўночнага мікрараёна. Ці другая зіма. Праз пару год. І зноў закахаўся. Віка ўсё добра памятае: кожнае слова, кожны рух. І мы настальгічна бывае узгадваем той час як гэта такая самота, прыемная. Калі табе 20. Калі табе 20. Калі табе 20 і зарабляеш ты свае 70 (баксаў) і не ведаеш, што будзе потым, а потым, зразумела, будзе 90 даляраў і 100. І хатка на ўскрайку, каля крамы «Усход». Маласемейка за 20. Калі табе 20. Калі табе 20. Запланаваць будучыню і закрэсліць яе. Запланаваць будучыню і закрэсліць яе. Калі табе 20. Калі табе 20. І вось новы ранак. Пералічыце на мой рахунак 10 мільёнаў. Я збіраю грошы на машыну і ровар, фатаапарат і падарожжа. Я і дзяўчыны — мае ружы. З маёй рожай (тварам). Дзякуй вам. Пражыць чужое жыццё ў цёплых абдымках супер-герояў на пенсіі. Здейсцніць свае мары, якія абяцалі, калі рука на сэрцы, а ты як той ліхтар стары і слёзы ў вачах. Нагадай мінулае, узгадай той страх, што нічога не здарыцца. І ўсё.
6.
Па-па-па-па-панядзелак тунеядцам ні па чым сёння я афіцыяльна магу займаца нічым! Нічым! х4 Па-па-па-па-панядзелак па-па-па-па ні па чым. Па-па-па-па-панядзелак па-па-па-па ні па чым.
7.
Што ты ведаеш пра мяне? Ты бачыш толькі абалонку. Сёння раніцай, дзесьці а 8, я мыў посуд і прыдумаў такі прыпеў. Справа ў тым, што я ўжо даўно пра гэта думаў, што ў нас шмат сродкаў камунікацыі адзін с адным, але ў той жа момант гэтых сродкаў вельмі мала і самае галоўнае, што мы можам разумець бліжняга толькі па яго словах, учынках і профілю у сацыяльных сетках, але гэта толькі абалонка, гэта вынік. Насамрэч, у кожнага з нас ёсць толькі мы самі і часта здараецца, што самога сябе цяжка зразумець, а не тое, каб гэтага чалавека, якога мы ўжо шмат гадоў ведаем. Часта і не трэба разумець, а проста прыняць, які ёсць. Проста прыняць. Чалавек зменіцца, калі захоча, ці толькі лабатамія зменіць яго. Але ці будзе гэта той жа самы чалавек? Таму прабачце мяне, бо вы мяне не ведаеце, як і астатніх. Застаецца толькі прабачыць, зразумець — ніколі. Ну, можа, толькі адносна, праз свой досьвед, зразумець, праціснуўшы нейкія веды праз сябе. Як адлюстраванні. Што ты ведаеш пра мяне? Ты бачыш толькі абалонку. Нечаканачка, неспадзяваначка, пайшлі танчыць. Танцпляц чакае. Хопіць мудрагеліць. На глыбінным узроўні мы разумеем, як звяры. Адчуваем вібрацыі дупай. Знешняе паказвае, што ўнутры, а па адзенні сустракаюць, але мой розум і веданне правіл арфаграфіі і беларускай мові (трохі), насамрэч больш жарт і фан, чым нейкія там. Ну, вы ведаеце. Дзякуй, табе слухач. Дзякуй за каментар. Я не разумею, але ўсё роўна, дзякуй. Пайшлі танчыць. Як адлюстраванні. Што ты ведаеш пра мяне? Ты бачыш толькі абалонку.
8.
Зомбі-сасіскі скачуць у бой Брус Лі іх спыняе курынай нагой. Хто тут апошні ў чарзе ціха спіць? Нешта не тое — хопіць піць і есці адразу, пралазіць у лазы. Ганарыся сціпла ў свой ціпа тазік. Тузік пранюхаў усе вашы валізкі, а там вантробы і зомбі-сасіскі. Ката напужалі сасіскамі-зомбі мімімішнасць зашкальвае — швэдр у ромбік. Тут не хапае трэшняку трахец. Капец, Сцёпка-шчэц і на дудзе грэц. Грэцкі арэх адрамантаваў усе зубы. Даў хутка джазу і хутка даў дубу. Гаў-гаў! Гэта прыкладна адно і тое ж: Засмажаны сасіска-зомбі-кораш.
9.
Пра тое, якія мы клёвыя вы ўжо шмат разоў чулі, саромеючыся ніхто і ніколі, апускаючы вочы долу сціпла, як бабуля. Тут цябе хваляць шчыра ад сэрца да сэрца словы пампуюць. Не, каб проста сказаць: «Так, дзякуй, дзякуй», кажаш: «Дзякуй, але ніфіга. Памыліўся тут і тут выйшла памылка. Нешта не тое, як нуб я». Бро, будзь смялейшы, наступным разам зробіш лепшы дубль. Будзе часу больш і грошай таксама. Пахваляць бацькі: тата і мама. І ўнукі будуць ганарыцца, збіраючы твой попел у вазу: «Во наш дзядуля даваў джазу». Залаты дубль ставім сюды пробу, я пакаштаваў гэта здымай ватнік-робу. Залаты дубль нацерлі шмат разоў, блішчыць, падабаецца, брул'янты слоў. Залаты дубль — Just do it man. Залаты дубль — Just do it again. Праблема не ў тым, што трэба шмат разоў паўтараць. Тваю маці ў школу да дырэктара выклікаць, бо вучышся неяк, ну здольнасці ёсць, але трохі лянуеш сябе. Неяк нецікава мне час марнаваць. Навучыце мяне зарабляць грошы ў спажывецкі кошык, каб дастаткова і яшчэ маленькая цялега на колах. І ў той жа час быць шчаслівым без пошукаў сябе і таго свайго месца, куды паставіць залаты дубль.
10.
Надакучыла, абрыдла. Надакучыла. Надакучыла, абрыдла. Надакучыла ўсё.
11.
Гэта выклік: rpmchallanche.com і мы паспрабавалі. Рэчаіснасць зварачваецца стужкай Мёбіўса, як кот на ложку. Час ляціць хутка. І вось мы вырашылі зрабіць гэтыя 10 трэкаў (па фану) у лютым 2015 у Баранавічах. Дзякуй усім, хто пагадзіўся і прыняў удзел. Тут Дзіма і Ілля, Глеб на лютні, а таксама нашыя сябры і знаёмыя, дзеці, бацькі і родзічы, жывыя і не. Але ўсе тут, у нашым сэрцы, у гэтым запісы. Дзякуй і табе шаноўны слухач. За ўсмешку і добрыя думкі. Люблю Беларусь. Проста так. Як ёсць.

about

Альбом прыдуманы і запісаны за люты 2015.

У Дзімы Ску і яго сяброў-актывістаў атрымліваецца рабіць не проста музыку, а своеасаблівыя дамашнія музычныя закаткі ў сапраўдным не найграным уласным соку. Узроўні дурасці і мудрасці, пафасу і самакапання, прастаты і глыбіні, аранжыравання і панкаўскага брынчання прыемна сбалансаваны – матэр’ял неаднародны, але цэльны і даведзены да смаку. «Чтобы-чтобы» працягвае гнуць сваю кватэрную лінію, смяяцца сабе ў твар, пісаць альбомы па лютых, цекчы разам з жыццём і находзіць шчасце ў бледна-шэрай кашы. Бо рэчаіснасць – гэта выбар, а творчасць – гэта выйсце.
danila berencef

credits

released June 23, 2015

Дзіма Ску – словы і музыка (6, 10)
Ілля Кш – музыка (акрамя 3, 5, 6, 10, 11) і запіс

Дадаткова:
Сяргей Рамановіч — бэкі (1)
Дэн Кастэла і Андрэй Цяпін – зачытон (2)
Dj Shprot — скрэтчы (2)
Невгень – музыка (3)
Helgi G – музыка (5)
оffman – дадатковая музыка (10)
Глеб Маліноўскі – лютня (11)

Андрэй Дараган – фота

license

tags

If you like Ф2, you may also like: