Мы твае сябры

from by Чтобы-чтобы

/
  • Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.

     name your price

     

about

Спачатку Ілля Кш дома запісаў галоўную басовую лінію на прамую бочку, потым яшчэ адну, але бас ужо выконваў ролю гітары (бо гітары пад рукой не было), накінуў сінтоў і адаслаў мне 18 лютага, а сам пайшоў у студыю ў ГДК і сыграў, і сам запісаў з другога дублю на тры мікрафоны жывыя бубны. У студыі знаходзіўся Сяргей Рамановіч і падчас запісу прыдумаў бэкі (гэтыя «О, о, оў») і тут жа запісаў у тры праходы, узяўшы, так бы мовіць, сваім голасам акорд. Адзіны трэк на альбоме самы «жывы», бо астатнія ўжо наразаліся з сэмплаў і лупіліся пад лупы. А тут можна браць жывых музыкаў і адразу граць. На стадыёне.

Прыпеў я пераклаў з вядомай песні Justice vs Simian – We Are Your Friends, бо музыка, якую мне даслаў Ілля нечым нагадала. Настрой ці што. Трэк закідваю ў тэлефон, слухаю на рэпіце ў навушніках, танчу, гэта падобна на медытацыю. Заплюшчваю вочы і бачу прасторы, горы — у маёй галаве з’яўляецца кліп. Я стаю на краі, грудзі поўныя чыстага паветра і словы л’юцца на паперу. Тут і зараз. Я амаль не выпраўляю і не рэдагую. Толькі ўсплываюць вобразы. Гэта вельмі прыемна — рабіць нешта, захапляцца гэтым і працягваць і мець адразу вынік.

- На ўсіх ветразях — так называўся наш тур у 2013 годзе. Джыпсі Руфіна, Матэа Тэгу і Андрэй Цяпін.
- Лічбавыя тэхналогіі — гэта 1+0.
- Усё захоўваецца, але мы знікнем у ніколі (і гэты альбом таксама) і ў нас ёсць толькі цяперашні момант.
- Хвалі ўспамінаў — у маёй матулі была плытка «По волнам нашей памяти».
- Самалёт, цень, цыгарэты — гэта «если есть в кармане пачка сигарет и билет на самолёт с серебристым крылом, что взлетая оставляет земле лишь тень», але таксама апрацавана.

lyrics

Вось ты стаіш на краю
і весь сусвет на далонях маіх
вецер у твар, шле праменні вясны
ўзбуджаецца настрой
і хочацца плыць
на ўсіх ветразях наўпрост
свайму лёсу ў гэтым лесе
я давяраю ўпэўнена
што радасць і шчасце
навокал заўсёды ёсць
ёсць заўсёды
заўсёды ёсць

Мы твае сябры
ты ніколі не будзеш адзін
зноў

Надзея на лепшае
як налепка на тваім лэптопе
мы абдымаемся
мы плачам
разам мы гэта нешта большае
чым 1+1
у полі лічбавых тэхналогій
самотна знікнуць у ніколі
хай сабе і так
але гэты час
гэтая хвіліна
гэта тое
што мы адчуваем
яднанне ў рауках адзіных

Мы твае сябры
ты ніколі не будзеш адзін
зноў

Расплюшчы вочы, прачніся, сябра,
на вуліцы вясна ці што заўгодна
мы вандруем па хвалях успамінаў добрых
поўны наперад
погляд за гарызонт
твой самалёт адківае цень
і няма нават цыгарэт
танцы і спорт
музыка і мары
здзяйсняюцца зараз
здзяйсняюцца зараз
кожнае слова на правільным месцы
кожнае слова кранае за сэрца
кранае за сэрца
цябе і мяне

Мы твае сябры
ты ніколі не будзеш адзін
зноў

credits

from Ф2, released June 23, 2015
Сяргей Рамановіч - бэк-вакал

tags

license

about

Дима Ску Brestskaya Voblasts’, Belarus

2011 low-fi antifolk
2012 rock and groovy post-funk
2013 kitchen hip-hop
2014 provincial bard-core
2015 F2 indie-dance
2016 reunion and so on

contact / help

Contact Дима Ску

Streaming and
Download help

Redeem code